žygimont VAZA

žygimont VAZA

Genres: rock music

žygimont VAZA

About žygimont VAZA

Скрыпа, заснавальнік дызайнэрскага лэйблу «Tank Press», добра ведае, як прадаць той ці іншы прадукт. Аднак ён прынцыпова адмаўляецца рабіць уласную музыку прадуктам у прывабнай абгортцы. Групе, назва якое знаёмая кожнаму беларускаму мэляману, споўнілася 16 гадоў. Іх альбомаў не набудзеш у дыскарні, хоць даробак гурту багаты. Яны старэйшыя за «генэралаў айчыннага року» «Краму» і «Нэўра Дзюбэль». «Мы не хаваемся, проста наша жыцьцё не залежыць ад музыкі», — кажа лідэр «Zygimont’а Vaz’ы» Сяргей Скрыпнічэнка. Скрыпа — адзін з рок-бунтароў пачатку 1990-х — даўно ўладкаваў сваё жыцьцё. Працаваў у топавых рэклямных агенцтвах — «Saatchi & Saatchi», «ReMark», «Крынь». Апошняе здабыло сёлета «Канскага льва» на сусьветным фэстывалі рэклямы. Узнагарод за дызайн рэклямнай прадукцыі ў яго болей, чым музычных альбомаў. Але музыку кідаць ня думае. Яго жонка, разам зь якой Сяргей заснаваў дызайнэрскі лэйбл «Tank Press», кажа, што на працу аддае 50% свайго часу, Скрыпа кажа: «А ў мяне суадносіны музыка/рэкляма — 100 на 100%!» Хоць Скрыпа добра ведае, як прадаць той ці іншы прадукт, сваю музыку ў «прывабнай абгортцы» ён прадаваць не зьбіраецца і адмаўляецца называць свае творы «прадуктам». «Я даўно ўсё для сябе падзяліў. Ня маю гістэрыі наконт таго, каб рэалізаваць як мага болей сваіх дыскаў і касэт. Я падаю творы як ёсьць і надта ахайна да іх стаўлюся, не хачу падкладвацца пад нейкія законы». Некалі на Скрыпу паўплывала знаёмства з адным з заснавальнікаў групы «Бонда» Іванам Маркавым. Тады, у 1987 г., 16-гадовы хлопчык моцна ўразіўся выступам гэтага гурту. Пасьля размовы з Маркавым стаўленьне Скрыпы да музыкі каардынальна зьмянілася: «У адзіны момант усе савецкія гурты папросту зьніклі зь сьвядомасьці. Я адчуў сябе чалавекам Усходняй Эўропы». Празь некаторы час і зьявіўся Zygimont Vaza — сталы ўдзельнік нелегальных фэстаў накшталт «Fucking Communism». У першай праграме яны гралі пародыі на беларускую савецкую літаратуру, вясёлыя, а часам рамантычныя песьні ў рэчышчы польскай «Lady Pank». «Нічога не зьмянялася для мяне ў музыцы за гэтыя 14 год. Як самасьцьвярджаўся тады, так раблю і цяпер. Хіба што ў прафэсійным пляне вырасьлі», — зазначае Скрыпнічэнка. Апошні альбом «Каін» — дзявяты па ліку. Скрыпа лічыць яго адным з самых дасканалых. Альбом вытрыманы ў стылі, які можна акрэсьліць як гард-блюз, і слухаецца на адным дыханьні, хоць песень, карацейшых за шэсьць хвілін (усяго 56 хвілін), там няма. «У гэтай праграме адбіліся мае назіраньні за знаёмымі, рэляцыі на тое, што адбывалася ў краіне і ў маім жыцьці падчас запісу». Адна зь песень альбому — «Лякарня» — сталася інтэрнэт-гітом на fromby.net. Сёлета групу напаткалі зьмены — раней «Zygimont Vaza» граў утрох, цяпер іх шэсьць. Далучыўся яшчэ адзін гітарыст і два жаночыя вакалы — Маша «Яр» і музычны аглядальнік Вольга Самусік. Вольга дэбютавала на сёлетнім «Басовішчы» ў якасьці вакалісткі, чым нямала зьдзівіла сталых прыхільнікаў групы. Скрыпа надта схільны да экспэрымэнтаў. 12 год таму ён запісаў альбом «Камбінат» насуперак усім правілам запісу цяжкай музыкі. Выйшаў адзін зь першых у беларускай музыцы індустрыяльных альбомаў зь дзіўным і нехарактэрным гучаньнем. «Я ўпэўнены, што кожнае правіла мае свае выняткі. Галоўнае ведаць, чаго ты хочаш дасягнуць, а зрабіць гэта можна рознымі спосабамі». Скрыпа не пакутуе праз тое, што яго гурт мае лякальную папулярнасьць: «Нехта вырабляе мадэлі самалётаў у вольны час, а я раблю музыку. У нас ёсьць кола прыхільнікаў, якое сфармавалася яшчэ на пачатку 1990-х, і мы можам дазволіць сабе займацца сваёй улюбёнай справай». Афіцыйны сайт: http://www.zygvaza.net

Taken from Last.fm

91 listeners  ·  8,142 plays via Last.fm

On RadioStar

2
stations playing
1
country
2
tracks tracked
most active station
Heard alongside: Akute ERB ULIS

žygimont VAZA — Top 2 songs

Artist Song title Like / Dislike
Zygimont Vaza Nie Svaje
Zygimont Vaza Tvoj Son