Narodny Albom
Narodny Albom
Genres: folk, Belarusian, rock, belarusian rock, belarus
Similar artists via Last.fm
About Narodny Albom
Наро́дны Альбо́м — беларускі супольны музычны праект, скампанаваны і выдадзены ў 1997 годзе. 18 сьнежня 2007 году на юбілейным канцэрце быў пачаты продаж live-выданьня складанкі з запісам ад 11 красавіка 2004 году. Супольны музычны праект, якi зьявiўся на сьвет дзякуючы Мiхалу Анемпадыставу, якому належыць iдэя альбома й амаль усе тэксты. Удзел у праекце бралі папулярныя беларускія рок-музыкі сярэдзіны 90-ых: N.R.M., ULIS, Новае Неба й іншыя. Песьня «Казік» напісаная на матыў песьні «Twist and Shout», вядомай у выкананьні гурту The Beatles. Песьня «Край ты мой, край» напісаная на матыў песьні «El condor pasa» 1970-га году ў выкананьні амэрыканскага дуэта Simon&Garfunkel, якая, у сваю чаргу, зьяўляецца перапрацоўкай сарсуэлы Пэруанскага кампазытара Даніэля Аломія Рабле.
Taken from Last.fm
1,973 listeners · 37,439 plays via Last.fm